Гарадзенскі ўніверсітэт

Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны закупляе нары. Гэта заўважыла выданне “Флагшток”. Там купляюць сем нараў за 6048 рублёў.

Як піша “Зеркало”, аналагічныя двухроўневыя нары купляюць і іншыя беларускія ВНУ. У жніўні-верасні на сайце дзяржзакупак з’явіліся заяўкі на закупку нарай ці двух’ярусных металічных ложкаў ад трох ВНУ — з Магілёва, Гародні і Гомеля.

Магілёўскі дзяржуніверсітэт імя Аркадзя Куляшова хоча закупіць 20 нараў і гатовы заплаціць за іх 7224 рублі. А Гарадзенскі дзяржуніверсітэт імя Янкі Купалы хоча такую ж колькасць нараў за 5300 рублёў.

У дакументах пазначана, што нары паставяць у памяшканнях ахоўных збудаванняў грамадзянскай абароны (сховішчах) “для арганізацыі месцаў адпачынку і размяшчэння людзей”.