Блестящие

У Карэлічах на “Дажынках” выступіць расейскі папсовы гурт “Блестящие”. Яго прыезд і выступ абыдуцца беларускім падаткаплалельнікам больш чым 100 тысяч беларускіх рублёў. Менавтта столькі чыноўнікі выдаткуюць на пераезд, пражыванне і ганарары заезжым выканаўцам.

У апісанні дзяржзакупкі пазначана, што на канцэрце прагучыць 18 песень, сярод якіх: “А на море белый песок”, “Ой, люли-люли”, “Это любовь”, “Миый мой” і іншыя. Канцэрт будзе працягвацца не менш за гадзіну.

Святкаванне Дажынак у Карэлічах запланавана на 26 верасня. Пра падрыхтоўку да іх мы расказвалі раней.