Рэжысёр спектаклю Аляксандр Енджэеўскі

29 кастрычніка ў Беластоку ў прасоры «Zmiana Klimatu» да Ночы (Не) расстраляных паэтаў прайшоў паказ спектакля «Чырвоны крыж». Гэтая пастаноўка здзейснена тэатрам «Прыехалі», дзе на галоўных ролях гарадзенцы-эмігранты. Рэжысёрам спектаклю, знятага па творы пісьменніка Аляксандра Філіпенкі, стаў гарадзенец Аляксандр Енджэеўскі. Ролі выканалі Настасся Суханосік і Васіль Дашкевіч.

Спектакль – гэта філасофскае асэнсаванне палітычных рэпрэсій і сутнасці таталітарных сістэмаў, як сталінскіх 1930-ых гадоў, так і сучасных.

Паказ стаўся магчымам дзякуючы Цэнтру Беларускай культуры ў Беластоку. Перад дэманстрацыяй выступіла Ілона Карпюк.

Ілона Карпюк

У памяшканні таксама была прадстаўлена адмысловая інсталяцыя мастачкі Надзеі Саяпінай. Кампазіцыя прадстаўляе напісы – сымбалі палітычных савецкіх рэпрэсій 1930-ых гадоў.

Надзея Саяпіна