акцыя памяці

29 кастрычніка ў Беластоку ў Скверы Вольнай Беларусі, што побач з кансулятам РБ, прайшла грамадская акцыя ўшанавання памяці расстраляных энкавэдыстамі 89 гадоў таму прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, пераважна літаратараў.

Былі запалены знічкі і ўзнятыя нацыянальныя сцягі, а тасама адпаведныя банеры. Удзельнікі акцыі памяці (іх было больш 20 чалавек) чыталі вершы паэтаў, якія сталі ахвярамі савецкіх расстрэлаў. Згадвалі і цяперашніх палітвязняў і забітых, закатаваных уладным рэжымам.

акцыя памяці
стэнд з забітымі

Вёў акцыю традыцыйна Ян Абадоўскі. Была абвешчана хвіліна маўчання за ўсіх загінуўшых у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году дзеячаў беларускай культуры, навукі і мастацтва.

Пасля прагучаў духоўны гімн беларусаў “Магутны Божа”. Выступалі прадстаўнікі беларускай дыяспары, а таксама карэнныя беларусы Падляшша.

акцыя памяці
памяці ахвяраў
Кацярына Ваданосава
Ян Абадоўскі і Васіль Калач
Яўген Вапа
Дзяніс Бондараў