
9 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Гародні пачнуць разглядаць справу 34-гадовага Андрэя Заянчкоўскага.
Яму інкрымінуюць некалькі артыкулаў Крымінальнага кодэксу: «распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы», «арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», «паклёп на Лукашэнку», «абразу Лукашэнкі» і «абразу прадстаўніка ўлады».

Андрэй Заянчкоўскі
Яшчэ 4 верасня Следчы камітэт Беларусі паведаміў пра пачатак спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да Заянчкоўскага.
Так званая спецвытворчасць ішла і вядзецца ў Беларусі агулам супраць 183 чалавек. Перыядычна гэты спіс папаўняецца.
На Гарадзеншчыне ў рамках гэтага завочнага палітычнага пераследу засуджана ўжо 16 чалавек, яшчэ супраць шэрагу беларускіх грамадскіх актывістаў такія справы ідуць.
