Дзяніс Івашын

Палітзняволены гарадзенскі журналіст-расследвальнік Дзяніс Івашын зноў прапусціў тэлефонны званок родным. Іншыя вязні такую магчымасць маюць.

Жонка палітвязня Вольга Івашына піша ў сваіх сетках наступнае

“На жаль, мне няма чым вас і сябе парадаваць, другі запар раз Дзяніс Івашын зь невядомае пакуль прычыны прапускае свой штотыднёвы тэлефонны званок. Нагадаю, папярэдні адбыўся ажно 17 кастрычніка, т.б. больш за паўтары тыдні таму”.

Напомнім, што Дзяніс Івашын — вядомы беларускі журналіст-расследавальнік, журналіст выдання «Новы Час» і валанцёр міжнароднай супольнасці InformNapalm, быў затрыманы 12 сакавіка 2021 года. Ён быў засуджаны па справе аб «здрадзе дзяржаве» да 13 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У ліпені бягучага году пасля трох гадоў строгага рэжыму ў жодзінскай турме Івашына перавялі ў магілёўскую калонію нумар 15.