
Вашай увазе каляндар круглых і юбілейных датаў Гарадзеншчыны на лістапад 2026 году.
1 лістапада
У лацінскім абрадзе сьвята Усіх Сьвятых.
25 гадоў таму (2001) – У Слоніме памёр Мікалай Варвашэвіч, беларускі тэатральны рэжысёр, заснавальнік Слонімскага беларускага драматычнага тэатру. Пахаваны ў Сьвіслачы.

2 лістапада
Дзяды, дзень памінаньня памерлых.

5 лістапада
450 гадоў таму (1576) – Кароль Стафан Баторы пацьвердзіў Гародні ўсе прывілеі.

8 лістапада
80 гадоў таму (1946) – У Ватыкане беларуская дэлегацыя (а. Леў Гарошка, а. Францішак Чарняўскі і Лявон Рыдлеўскі) сустрэлася з Папам Піем ХІІ.
9 лістапада
85 гадоў таму (1941) – У мястэчку Мір фашысты расстралялі каля 1500 габрэяў.
10 лістапада
115 гадоў таму (1911) – У в. Нёман (Мастоўскі р-н) нарадзіўся Станіслаў Сьвірка, беларуска-польскі літаратуразнавец, фальклярыст.
105 гадоў таму (1921) – У Смургонях нарадзіўся Віктар Роўда, беларускі харавы дырыжор, педагог.

10 гадоў таму (2016) – У Гародні памёр Тамаш Тамашэвіч, беларускі філолаг, даследнік беларускай мовы. Пахаваны на могілках у Авульсе.
12 лістапада
370 гадоў таму (1656) – Памёр Альбрыхт Станіслаў Радзівіл, магнат ВКЛ, дзяржаўны дзеяч, гісторык, мемуарыст. Валодаў маёнткамі Нягневічы, Налібокі (Наваградзкі р-н), Геранёны (Івейскі р-н).
15 гадоў таму (2001) – Вышэйшым гаспадарчым судом Рэспублікі Беларусь зачынена газета “Пагоня”. Пазьней галоўны рэдактар газеты Мікола Маркевіч і журналіст Павал Мажэйка асуджаны на два гады спецпасялення паводле крымінальнай справы за “паклёп на прэзідэнта”.
13 лістапада
135 гадоў таму (1891) – У в. Руднікі (цяпер Пружанскі р-н) нарадзіўся Іван Саланевіч, спартовец, публіцыст, выдавец. Заснаваньнік у Гародні спартовага таварыства “Сокал”.
14 лістапада
190 гадоў таму (1836) – У Вільні нарадзіўся Міхал Эльвіра Андрыёлі, мастак, ілюстратар, удзельнік паўстаньня 1863-64 гг. Ваяваў у атрадзе Людвіка Нарбута на тэрыторыі Гарадзеншчыны.
15 лістапада
510 гадоў таму (1416) – У Наваградку сабор епіскапаў пасвяціў Рыгора Цамблака ў мітрапаліта Кіеўскага.
16 лістапада
Дзень Маці Божай Вострабрамскай – апякункі Беларусі.
17 лістапада
Міжнародны дзень студэнтаў
120 гадоў таму (1906) – У в. Гібінята (Ашмянскі пав., цяпер Валожынскі р-н) нарадзіўся Янка Багдановіч, беларускі пісьменьнік, мемуарыст, вязень савецкіх канцлягероў. Выхоўваўся ў Барунскім дзіцячым прытулку.
19 лістапада
Сусьветны дзень гуманітарнай дапамогі
30 гадоў таму (1996) – З станцыі Яцукі (Дзятлаўскі р-н) адпраўлены эшалён з апошняй ракетай “Тополь”. Беларусь стала бязьядзернай дзяржавай.
20 лістапада
Сусьветны дзень дзіцяці
21 лістапада
сусьветны дзень тэлевізіі
23 лістапада
160 гадоў таму (1866) – У Кракаве памёр Адам Кіркор, беларуска-польскі гісторык, этнограф, археолаг, публіцыст, грамадзкі дзеяч. Пахаваны ў Кракаве.
24 лістапада
30 гадоў таму (1996) – У Беларусі адбыўся антыканстытуцыйны рэферэндум, які скасаваў дзеяньне Канстытуцыі 1994 году. У выніку рэферэндуму Вярхоўны Савет 13-га скліканьня распушчаны, Дзень незалежнасьці перанесены на 3 ліпеня, забаронена купля і продаж зямлі, у заканадаўстве пакінута сьмяротнае пакараньне.
25 лістапада
Міжнародны дзень барацьбы супраць гвалту ў дачыненьні да жанчын
26 лістапада
Сусьветны дзень інфармацыі
135 гадоў таму (1891) – У в. Арляняты (Смургонскі р-н) нарадзіўся Янка Станкевіч, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, мовазнавец, гісторык, перакладнік, выдавец, публіцыст, педагог, дзеяч эміграцыі (Нямеччына, ЗША).

27 лістапада
105 гадоў таму (1921) – У в. Клешнякі (Шчучынскі р-н) нарадзіўся Уладзімер Тарасевіч, рэлігійны і грамадзкі дзеяч беларускага замежжа (ЗША).
29 лістапада
200 гадоў таму (1826) – У Вільні памёр Вікенці Герберскі (нар. у Слоніме у 1784 г.), медык і педагог.
65 гадоў таму (1961) – У Гародні ўзарваны і зьнішчаны касьцёл Фара Вітаўта.
30 лістапада
55 гадоў таму (1971) – Памёр Уладзімір Корбан, беларускі пісьменьнік, байкапісец, перакладнік. У 1946-48 гг. жыў і працаваў ў Лідзе.
35 гадоў таму (1991) – У в. Мядзьведзічы (Ляхавіцкі р-н) памёр Вацлаў Пянткоўскі, каталіцкі сьвятар, асьветнік. Перад другой сусьветнай вайной служыў прэфектам наваградзкай гімназіі.
