банк Міленіум

Банкі ў Польшчы атрымалі рэкамендацыйныя лісты – прымаць польскі праязны дакумент замежніка (dokument podróży dla cudzoziemca) у якасці паўнавартаснага дакументу, які сведчыць асобу беларусаў. На сёння пацверджана, што гэты дакумент прымаюць мінімум тры банкі – Alior Bank, Bank Millennium і PKO Bank.

Прыкладам Польскі Bank Millennium падоўжыў тэрмін актуалізацыі дакументаў кліентаў-замежнікаў да 30 студзеня 2027 года і разглядае больш шырокае прыняцце альтэрнатыўных дакументаў. Пра гэта гаворыцца ў новым адказе банка на зварот ініцыятывы беларусаў

Паводле дадзеных ініцыятывы, банк разглядае магчымасць прымаць дакументы, якія пацвярджаюць, што працэдура легалізацыі знаходжання знаходзіцца ў працэсе разгляду.

У якасці прыкладаў названы даведкі аб падачы заявы на атрыманне карты побыту і чырвоныя пячаткі ў пашпарце. Падаўжэнне тэрміну, як адзначаюць аўтары ініцыятывы, дае кліентам дадатковы час для выканання неабходных фармальнасцяў.

У ініцыятыве таксама выказалі надзею, што сітуацыя, якая ўзнікла праз магчымыя блакіроўкі рахункаў кліентаў, будзе паступова вырашана ў інтарэсах людзей. Аўтары ініцыятывы назвалі гэтую сітуацыю гуманітарным крызісам.

Раней банк паведаміў, што будзе прымаць праязныя дакументы замежніка як пасведчанне асобы. Банк адказаў так на зварот ініцыятывы Białorusini DP. Рашэнне было прынята пасля шэрагу зваротаў беларусаў, якія не могуць атрымаць нацыянальны пашпарт.

Паводле Еўрарадыё і іншых медый