
3 лістапада ўвечары ў Беластоку ў Цэнтры імя Людвіка Заменгофа гарадзенскія эмігранты святкавалі Дзень Святога Губерта. Святы Губерт лічыцца апекуном Гародні, а дзень гораду святкуецца менавіта 3 лістапада. Пазбаўленыя магчымасці жыць у сваім горадзе гарадзенцы адзначаюць гэтае свята ў замежжы.
Праграма вечарыны складалася з квізу на веданне гісторыі і сакрэтаў Гародні (гэты квіз правёў асаноўны вядоўца Аляксей Шота), невялікую фотавыставу з каментарамі дакументаліста Максіма Шведа. Былі пераможцы конкурсаў і прызы. Перад гэтым прысутныя маглі пагядзець свежыя відэаздымкі свайго роднага гораду. Завяршаў праграму аўтарскі канцэрт Алеся Дзянісава. Ён выканаў шэраг сваіх песняў на вершы вядомых гарадзенскіх паэтаў, а таксама поўнасцю ўласныя кампазіцыі.
Сустрэча прайшла ў цёплай настальгічнай і сяброўскай атмасферы.






