
За апошнія некалькі месяцаў праваабаронцы “Вясны” даведаліся пра новыя факты затрыманняў беларускіх вайскоўцаў і крымінальныя справы супраць іх.
Паводле актуальных звестак, праваабаронцам вядома пра крымінальны пераслед не менш за 75 вайскоўцаў, 32 з іх цяпер утрымліваюцца за кратамі. Апошнія вядомыя масавыя затрыманні адбыліся вясной 2026 года — тады за краты трапілі каля васьмі чалавек, якіх абвінавачваюць ва “ўдзеле ў тэрарыстычнай арганізацыі”.
Нядаўна двум фігурантам справы “BYPOL” прызначылі 21 і 25 гадоў зняволення — гэта найбольш жорсткія вядомыя прысуды беларускім вайскоўцам.
“Вясна” распавядае, як і за што пераследуюць вайскоўцаў у Беларусі.
