пракуратура

Гарадзенская пракуратура ў 2026 годзе накіравала ў суд 75 заяў аб прызнанні інтэрнэт-рэсурсаў «экстрэмісцкімі»

Па заявах пракурора суд прызнаў «экстрэмісцкімі» матэрыялы, размешчаныя ў 65 Telegram-чатах, ботах і каналах, 26 акаўнтах і супольнасцях у Facebook, 7 старонках у Instagram, 7 каналах на YouTube, 4 акаўнтах у TikTok, 3 акаўнтах у «ВКонтакте», X, Threads і іншых сацсетках, а таксама на 3 інтэрнэт-сайтах.

Пераважна гэта навінавыя інтэрнэт-рэсурсы і старонкі ў сацсетках, якія належаць журналістам, праваабаронцам, апазіцыйным актывістам і арганізацыям.

Улады працягваюць пераследаваць людзей нават пасля іх вызвалення з месцаў зняволення. Адзін са спосабаў такога пераследу — прызнанне іх старонак і іншых рэсурсаў у сацыяльных сетках «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Па звестках «Вясны», з чэрвеня па верасень 2026 года стала вядома пра як мінімум 13 такіх выпадкаў у дачыненні да былых палітвязняў.