суды і адвакаты

«Вясна» апублікаваў даклад «Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў кастрычніку 2026 года». У ім, сярод іншага, распавядаем пра пераслед беларускіх адвакатаў.

Справаздача цалкам

Паводле даных «Вясны», у зняволенні застаюцца шэсць беларускіх адвакатаў: Юлія Нікіціна (са студзеня 2026 года), Віталь Брагінец (з траўня 2022 года), Юлія Юргілевіч (са жніўня 2022 года), Аляксей Бародка (са студзеня 2023 года), Сяргей Хлыстоў (з красавіка 2025 года) і Андрэй Балмакоў (з сакавіка 2025 года).

Агулам з 2020 года пад палітычны матываваны крымінальны пераслед падпалі не менш за 16 беларускіх адвакатаў. Соткі адвакатаў пазбавіліся права займацца прафесіяй на падставах, непрымальных у дэмакратычным грамадстве.