
Сяргей Кандрацьеў
25 лістапада намеснік старшыні Вярхоўнага Суду РБ, адначасна старшыня судовай калегіі па крымінальных справах Сяргей Кандрацьеў прыедзе ў Гародню і будзе весці “выездной прием граждан”.
Прыём плануецца з 11-й да 13-й гадзіны (скажам наўпрост – ня надта працяглы час для ўсёй вобласці!) у памяшканні Гарадзенскага абласнога суду, што знаходзіцца па вуліцы Карбышава-20.
Абвесткі пра прыём высокапастаўленага суддзі размешчаны па ўсіх раённых газетах Гарадзеншчыны. Ці будзе гэта рэальны прыём ці чарговая паказушная ідэалагічная акцыя – пакуль сказаць цяжка.
