Ігар Лобан

У Гародні на аўкцыён зноў выставілі трохпакаёвую кватэру, уласнікам якой пазначаны Ігар Лобан— былы следчы, якога завочна засудзілі да 12 гадоў зняволення па справе BYPOL і BELPOL..

Кватэра плошчай 68,3 квадратнага метра знаходзіцца на Індурскай шашы. У ёй зарэгістраваныя пяць чалавек, двое з іх — непаўналетнія. На нерухомасць накладзены арышт і забарона на рэгістрацыйныя дзеянні.

Пачатковы кошт лота — 114 тысяч рублёў. Раней кватэру ўжо спрабавалі прадаць у жніўні за 190 тысяч рублёў і ў верасні за 152 тысячы, але ахвотных набыць яе не знайшлося.

Новы аўкцыён прызначаны на 1 снежня.