
Праваабаронцам “Вясны” бракуе звестак пра месцазнаходжанне 142 палітвязняў.
“Лёсы многіх палітвязняў пасля затрымання або суда застаюцца невядомымі. Акрамя таго, у зняволенні супраць iх нярэдка пачынаюць новыя крымінальныя справы і павялічваюць ім тэрміны. Аднак праз тое, што рэжым Лукашэнкі працягвае хаваць факты рэпрэсій і ізаляваць палітвязняў, інфармацыя пра новыя справы і іх вынікі не заўсёды становіцца вядомай”, — тлумачаць праваабаронцы.
Яны просяць дапамагчы сабраць інфармацыю пра лёс гэтых людзей. Калі вы ведаеце, дзе яны ўтрымліваюцца, ці маеце звесткі пра новыя справы супраць іх — вы можаце звязацца з “Вясной”.
“У мэтах бяспекі вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, якія знаходзяцца за мяжой”, — кажуць праваабаронцы.
Вось тут можна паглядзець спіс палітвязняў, лёс якіх невядомы праваабаронцам.
