
фота ілюстрацыйнае
Улады Гарадзенскай вобласці рэкультывуюць зямлю пасля ліквідацыі пустуючых дамоў. Так званую “рэкультывацыю” правядуць у сямі вёсках. Яшчэ ў пяці – пачнуць з разбурэння дамоў.
Таксама правядуць работы па ліквідацыі і рэкультывацыі несанкцыянаваных месцаў размяшчэння камунальных і будаўнічых адходаў. Іх вывезуць і ўтылізуюць на спецыялізаваных палігонах. Гэта значыць, што ўлады прыбяруць падмуркі і склепы, якія засталіся на месцах знесеных дамоў.
Дзе правядуць рэкультывацыю:
- У вёсцы Цялякі Поразаўскага сельвыканкама,
- Рудня, Дарані і Куклічы Ханевіцкага сельвыканкама,
- аграгарадкі Каменка, Гурнофель і Новы Двор Шчучынскага раёна.
У некаторых вёсках дамы яшчэ не зруйнавалі – але збіраюцца гэта зрабіць. Напрыклад, у вёсках Якубовічы, Смоліха, Вялікія Бярозаўцы, Стаўраўцы, Алішкаўцы Шчучынскага раёна. Зямельныя ўчакі адновяць.
hrodna.life
