працоўныя мігранты

Працоўныя мігранты ў Смаргонскім раёне

У 2026 годзе ў Беларусь прыехала больш за 40 тысяч працоўных мігрантаў. Такую колькасць назваў намеснік міністра ўнутраных спраў Юрый Назаранка. Колькі мігрантаў прыехала ў якую вобласць – не паведамляецца.

Паводле яго, мігрнаты пераважна прыязджаюць з такіх краінаў як Туркменістан, Узбекістан, Расія, Украіна, Непал ды Індыя.

17 лістапада ў Палаце прадстаўнікоў разгледзелі змены ў закон аб знешняй працоўнай міграцыі. Згодна з новай рэдакцыяй, прапануецца скараціць тэрмін для выдачы працоўных дазволаў для мігрантаў з 15 да 10 дзён. Пры гэтым працаваць мігранты змогуць толькі на тэрыторыях, для якіх атрыманы дазвол.