краты

Праваабаронцы не маюць звестак пра месцазнаходжанне 139 палітвязняў. Іх лёсы пасля затрымання або суда застаюцца невядомымі.

У зняволенні супраць палітвязняў могуць узбуджаць новыя крымінальныя справы і павялічваць тэрміны. Аднак праз ізаляцыю зняволеных і ўтойванне інфармацыі пра рэпрэсіі такія звесткі не заўсёды становяцца вядомымі.

Праваабаронцы просяць усіх, хто ведае, дзе ўтрымліваюць каго-небудзь з гэтых людзей або мае інфармацыю пра новыя справы супраць іх, паведаміць праз Telegram-канал @Viasnainfo. З меркаванняў бяспекі інфармацыю можна перадаць праз знаёмых, якія знаходзяцца за мяжой.