
У Лідскім раённым выканкаме падвялі вынікі аператыўна-службовай дзейнасці за першае паўгоддзе 2024 года. У аператыўнай нарадзе прынялі ўдзел намеснік начальніка УУС Гарадзенскага аблвыканкаму – начальнік крымінальнай міліцыі Максім Руды, намеснік старшыні Лідскага райвыканкаму Андрэй Богдан, пракурор раёну Андрэй Клышэвіч.
З дакладам аб выніках работы за паўгоддзе па кірунках дзейнасці выступіў начальнік аддзелу ўнутраных спраў Лідскага райвыканкаму Сяргей Сыцэвіч і яго намеснікі.
“Были отмечены положительные моменты и достижения, но не обошли стороной и вопросы, которым следует уделить особое внимание во втором полугодии”.
Як звычайна міліцыянты хваліліся сваімі “дасягненнямі”, адбылося традыцыйнае ўзнагароджванне і павышэнне ў чыне найбольш ір’яных службоўцаў.


