Еўразвяз фінансава падтрымае беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій

Праграма прызначана для былых палітзняволеных, а таксама беларусаў і беларусак, якія падвергліся адміністрацыйнаму або крымінальнаму палітычнаму пераследу.

Памер падтрымкі: да 10 000 еўра!

🔹На гэтую суму ў межах праграмы адна асоба можа атрымаць падтрымку на:

  • навучанне і зборы (прафесійная адукацыя, курсы павышэння кваліфікацыі, моўныя курсы, курсы кіроўцы, сертыфікацыя, настрыфікацыя і экзамены);
  • выдаткі на пераклад дакументаў;
  • пражыванне ў інтэрнаце (для прафесійнай адукацыі да 12 месяцаў);
  • грамадскі транспарт (для вочнага навучання працягласцю не менш за 1 месяц);
  • падпіскі на праграмнае забеспячэнне і лічбавыя платформы, неабходныя для навучання і перападрыхтоўкі.

Спасылка на праграму і анкета для запаўнення