У Мастоўскім раёне асобы, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС, былі накіраваныя на працу на сельгаспрадпрыемства “Імя Адама Міцкевіча”. Пра гэта паведамляе УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

Фота: t.me/Neman102
У рэлізе гэтыя людзі названыя “падуліковымі”. Яны, як заяўляецца, “былі задзейнічаныя ў ачыстцы палёў ад камення: Гэта дазволіць прадухіліць паломку тэхнікі і павысіць ураджайнасць. Таксама яны дапамагалі ў навядзенні парадку ў месцах утрымання маладняку”.
“Падобныя акцыі сталі рэгулярнымі. Для тых, хто аднойчы пераступіў Закон, праца на зямлі – важны крок да выпраўлення і паўнавартаснага вяртання ў грамадства”,— гаворыцца ў паведамленні міліцыі.
22 сакавіка паведамлялася пра аналагічную “акцыю” ў Гарадзенскім раёне.
