фота ілюстрацыйнае

Савет Міністраў РБ унёс праект зменаў у закон “Аб перапісе насельніцтва”. Апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале праект закону змяшчае 13 артыкулаў (у дзеючым законе — 29).

У дакуменце няма артыкула 26, які вызначаў распаўсюджванне выніковых даных перапісу і прадугледжваў абавязковую публікацыю яго вынікаў, а таксама артыкулаў 12 і 13, якія вызначалі, хто і на якіх умовах можа карыстацца вынікамі перапісу. Цяпер гэтымі данымі могуць карыстацца як дзяржаўныя, замежныя і міжнародныя арганізацыі, так і грамадзяне Беларусі і замежнікі.

Таксама ў новым законапраекце ўлады прапануюць пашырыць кола грамадзян, якія будуць рэспандэнтамі, а таксама змяніць умовы доступу да вынікаў перапісу. Напрыклад, вучняў суворавскіх і кадэцкіх вучылішчаў, якім звычайна ад 11 да 17 гадоў. Першасныя статыстычныя даныя ў іх будуць збіраць кіраўнікі гэтых вучылішчаў.

Упершыню наваўвядзенні прадугледжваюць гарантыі для тых, хто будзе праводзіць перапіс. Іх прапануюць вызваляць ад працы або вучобы на час яго правядзення з захаваннем заработных плат і стыпендый, а таксама гарантаваць страхаванне ад няшчасных выпадкаў.

Акрамя таго, аўтары законапраекту прапанавалі замацаваць за ўрадам абавязак зацвярджаць праграму перапісу. Да гэтага часу яна вызначалася дзеючым законам.