Сяргей Чарняк

У Беластоку з двухгадзінным канцэртам выступіў вядомы лідскі бард, які зараз жыве ў познані, Сяргей Чарняк. Творца выконваў класічныя беларускія песні і свае аўтарскія на вершы вядомых паэтаў, у тым ліку лідскіх. На канцэрт сабралася кадя двух дзясяткаў прыхільнікаў аўтарскай песні. Сяргей Чарняк перыядычна раздаваў словы пэўных песень і іх спявалі ўсе прысутныя. У залі кавярні панавала сяброўская і натхнёная атмасфера.

Сяргей Чарняк

Сяргей Чарняк – палітычны эмігрант. Значны час у Ліде яго пераследавалі. Чарняка затрымалі ў снежні 2023-га і засудзілі на 15 сутак арышту, звінаваціўшы ў “распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Новы год мужчына сустракаў за кратамі. А 16 лютага 2024 году яго зноў затрымалі і зноў прысудзілі 15 сутак арышту.

Зараз бард перыядычна выступае ў розных гарадах і мястэчках Польшчы. У снежні мінулага году ён ужо быў на Беласточчыне і выступаў два дні на традыцыйным літаратурным фестывалі “Бязмежжа”.

Сяргей Чарняк