Тэлеграм

фота ілюстрацыйнае

Цяпер можна праверыць, ці сочыць за вамі ў Тэлеграме ГУБАЗіК. Для гэтага трэба запосціць сторыз і паглядзець, хто іх пабачыў.

Слухач Еўрарадыё, напрыклад, за гадзіну “сабраў” некалькі акаўнтаў ГУБАЗіКа з рознымі подпісамі: “Праверка (аддзел №3)”, “Маніторынг (аддзел №6)”, “Службовы (аддзел №2)”. А з іншых сторыз мы даведаліся, што існуюць таксама акаўнты “Ведамасны (аддзел №4)”, “Кантроль (аддзел №5)” і “ГУПК (аддзел №7)”.

Сілавікі знаходзяць акаўнты ў агульных чатах. Іх профілі адлюстроўваюцца між тых, хто прагледзеў сторыз, таму што адпаведныя “аддзелы” дадалі чалавека ў свае кантакты.

Калі бачыце ГУБАЗіК сярод сваіх чытачоў, не варта нават думаць пра тое, каб ехаць у Беларусь!