Павел Ашурык

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гарадзенскага аблвыканкаму Павел Ашурык прыняў удзел у пасяджэнні Гарадзенскага аблвыканкаму па пытанні эфектыўнасці функцыянавання медыяхолдынгаў у Гарадзенскай вобласці. Пра гэта паведамляюць рэгіянальныя гарадзенскія дзяржаўныя медыі.

прапагандысты і ідэолагі

На паседжанні было заяўлена пра паспяховасць пераводе дзяржаўных медый у новы рэжым працы. “Для паляпшэння якасці рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі на Гродзеншчыне былі аб’яднаны некалькі СМІ ў тры медыяхолдынгі – абласное ўнітарнае інфармацыйна-рэкламнае прадпрыемства “Рэдакцыя газеты “Гродзенская праўда”, дзяржаўныя ўстановы “Рэдакцыя” ЛідаМедыяКампанія”, “Рэдакцыя “НаваМедыяКампанія”.”.

Гэта на думку арганізатараў інфармацыйна-ідэалагічнага паседжання прывяло да станоўчых зрухаў: “У выніку стварэння медыяхолдынгаў дазволіла не толькі палепшыць фінансавыя паказчыкі, але і павысіць якасць інфармацыйнага абслугоўвання насельніцтва, пашырыць аўдыторыю за кошт лічбавых платформ і забяспечыць больш эфектыўнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў, а таксама сканцэнтраваць намаганні на папулярызацыі кантэнту ў інтэрнэце”.

Павел Ашурык