Рада культуры

У Беларусі “экстрэмісцкімі фармаваннямі” прызнаныя Беларуская рада культуры і шэраг іншых культурніцкіх ініцыятываў.

Адпаведнае рашэнне Камітэт дзяржбяспекі прыняў 9 красавіка 2026 года, але апублікавана яно было толькі сёння, заўважыў праваабарончы цэнтр “Вясна”.

“Экстрэмісцкі” статус атрымалі праекты “Магістрат”, “Васьміног”, “ArtPower Belarus”, “Фонд савета па культуры Беларусі”, “ІншыЯ”.

Сілавікі сцвярджаюць, што да іх нібыта маюць дачыненне: Сяргей Будкін, Эліна Калнібалоцкая, Алена Рыдзеўская, Надзея Гарэцкая, Цімох Акудовіч, Бажэна Ліс, Алена Тур, Кацярына Раманчык, Алена Варанец, Ірына Лукашэнка, Вольга Мжэльская.

Таксама сёння праваабаронцы паведамлялі пра ператрусы і затрыманні ў розных гарадах людзей, звязаных з сацыяльна-культурнымі арганізацыямі.