
24 красавіка ў Беластоку ў скверы ля помніка Папялушкі каля адмысловага банера прайшла традыцыйная акцыя ў падтрымку Анджэя Пачобута і іншых палітвязняў у Беларусі. На акцыю сабралася каля 20 чалавек.
Выступоўцы расказвалі пра сітуацыю са зняволеным журналістам і адным з лідараў польскай меншасці ў Беларусі. Таксама характарызавалася сітуацыя ў Беларусі, дзе не мяняецца ў лепшы бок сітуацыя з палітычнымі рэпрэсіямі.
25 сакавіка 2021 году, Анджэй Пачобут быў затрыманы ў Гародні і кінуты ў турму. Пазней журналіста і дзеяча Саюзу палякаў у Беларусі засудзілі да вялікага тэрміну зняволення – 8 гадоў. Цяпер ён па-ранейшаму ў Наваполацкай калоніі. У зняволенні Пачобут ужо 4 гады і амаль 10 месяцаў.
22 кастрычніка 2025 года зняволены Анджэй Пачобут быў уганараваны прэміяй імя Андрэя Сахарава. А 11 лістапада Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі ўзнагародзіў Пачобута Ордэнам Белага Арла. 16 снежня 2025 года ў Еўрапарламенце прэмія Сахарава была пераданая дачцэ Пачобута.









