МУС

У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 17 прозвішчаў — цяпер у ім 6543 чалавек

25 красавіка МУС зрабіла традыцыйнае абнаўленне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых у спіс дадалі неўролага Руслана Бадамшына, а таксама грамадзяніна Расеі Рамана Шаркова.

Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».