
У Беластоку 26 красавіка (нядзеля) пройдзе “Чарнобыльскі Шлях”. Пачатак акцыі а 17:00 па адрасе: skwer Wolnej Białorusi 1, Białystok (каля Кансулята РБ у Беластоку).
“26 красавіка — 40 гадоў пасля Чарнобылю. Трагедыі, якая назаўсёды змяніла лёсы мільёнаў людзей і мацней за ўсё закранула Беларусь. Мы памятаем яе ахвяраў і не дазволім, каб наша краіна зноў стала закладніцай ядзернай пагрозы.
26 красавіка — дзень памяці і супраціву. Чарнобыль не забыты. І ніколі не будзе. Сёння рэжым Лукашэнкі: плануе будаваць другую АЭС, размяшчае расейскую ядзерную зброю ў Беларусі, развівае ваенную інфраструктуру для яе выкарыстання.
Мы выходзім, каб сказаць:
Не — новаму Чарнобылю.
Не — ядзернай зброі ў Беларусі.
За бяспеку Беларусі і суседніх краін у салідарнасці з Украінай, якая ўжо адчула ядзерную пагрозу падчас вайны. За незалежную бяз’ядзерную Беларусь.
Прыходзьце, каб паказаць: беларусы памятаюць Чарнобыль і не хочуць новых ахвяраў”, – заклікаюць арганізатары “Чарнобыльскага Шляху”.
