
У Гарадзенскай вобласці на сёння налічваецца каля 1500 ліквідатараў наступстваў Чарнобыльскай катастрофы. Такія звесткі падаюць дзяржаўныя медыі. Звесткі гэтыя падаюцца ў кантэксце гераізацыі дзеянняў супрацоўнікаў сілавых структураў, найперш міліцыі, у 1986 годзе і пазней.
Пішуць, што агулам “радиация задела своим черным крылом свыше 14000 сотрудников органов внутренних дел Беларуси, которые принимали непосредственное участие в ликвидации аварии на Чернобыльской атомной электростанции. Что же касается Гродненщины, то у нас зарегистрировано почти 1500 ликвидаторов”
“Слонімскі веснік” паведамляе, што каля 80 чалавек з ліку “ліквідатараў” былі супрацоўнікамі Слонімскага РАУСу і ў складзе зводных атрадаў рэгулярна накіроўваліся на службу ў «зону отчуждения» цягам чатырох гадоў (з 1986-га па 1989 год). А зараз у шэрагах “ветеранской организации РОВД” 23 “ліквідатары”.
З нагоды 40-х угодкаў трагедыі ў Слоніме 25 красавіка прайшло адмысловае мерапрыемства, дзе якраз ушаноўвалі былых міліцыянтаў.

