міліцыя

фота ілюстрацыйнае

У Беларусі з’яўляецца новая практыка ціску на засуджаных па палітычных справах. Людзей, якія абскарджваюць прысуд перад адпраўкай на «хімію», прымушаюць падпісваць дакументы, дзе пазначана, што пры паўторным парушэнні Крымінальнага кодэкса іх могуць выслаць з краіны

Юрысты адзначаюць, што такія выпадкі маюць сістэмны характар ​​і не выключаюць, што такія дзеянні могуць стаць прадметам разбору ў Міжнародным крымінальным судзе ў Гаазе.

«З прававога пункту гледжання гэта бязмежжа, — кажа юрыст Праваабарончага цэнтру «Вясна» Леанід Судаленка. — Няма ніводнага закону, які б прымушаў людзей пакінуць сваю краіну. Наадварот, Канстытуцыя гарантуе беларусам права на свабоднае перамяшчэнне. Немагчыма дэпартаваць грамадзян з краіны нараджэння, таму дзеянні ўладаў незаконныя».

Вясна