абласны суд

Гарадзенскі абласны суд 7 траўня ў парадку спецыяльнай вытворчасці разгледзеў крымінальную справу супраць 28-гадовага Аляксандра Зубрыка.

Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 370 КК (здзек з дзяржаўных сімвалаў).

Суд прызначыў яму тры з паловай гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Усяго агулам у рамках так званай спецвытворчасці Гарадзенскім абласным судом ужо засуджана 15 чалавек. Яшчэ не менш 7 справаў знаходзяцца “ў працэсе”. На чарзе былы міліцыянт з Гародні Міхаіл Куцко, якога будуць завочна судзіць за “здраду дзяржаве”. Яго сфабрыкаваную крымінальную справу пачнуць “разглядаць” 18 траўня.