
Пракуратура Ваўкавыскага раёна ў інтарэсах УА “Ваўкавыскі дзяржаўны аграрны каледж” прад’явіла ў суд іскавую заяву аб спагнанні расходаў за навучанне.
Адказчыца цягам чатырох гадоў вучылася ў каледжы за кошт бюджэтных сродкаў. Пасля заканчэння вучобы яе накіравалі на працу ў ААТ «Лідахлебапрадукт» на пасаду заатэхніка-селекцыянера ў свінагадоўчы комплекс.
Прыбыўшы па размеркаванні, яна прыступіла да працы, але была звольнена за прагулы без уважлівых прычын.
Паколькі выдаткі дзяржавы на навучанне, адказчык не пакрыла, пракурор прасіў суд спагнаць з дзяўчыны на карысць рэспубліканскага бюджэту выдаткі, затрачаныя на яе навучанне, а таксама выдаткі па дзяржаўнай пошліне – а гэта больш за 9 тысяч рублёў.
Суд задаволіў патрабаванні пракурора ў поўным аб’ёме. Рашэнне суда набыло законную моц, паведамляе служба інфармацыі пракуратуры Гарадзенскай вобласці.
