Наваградства

Суполка «Наваградства» існавала і да 2020 года, аднак менавіта апошнія гады надалі ёй новае значэнне. Для многіх беларусаў, вымушаных апынуцца за межамі краіны, яна стала не проста культурнай ініцыятывай, а месцам сустрэчы землякоў, аб’яднаных памяццю пра малую Бацькаўшчыну — непаўторную Наваградчыну.

Сёння суполка яднае людзей, для якіх Наваградак — гэта частка ўласнай гісторыі, культуры і ідэнтычнасці. Яе ўдзельнікі арганізуюць сустрэчы, гавораць пра гісторыю краю, падтрымліваюць сувязі паміж землякамі і спрабуюць захаваць тое, што фармавала Наваградчыну дзесяцігоддзямі.

Што сёння азначае быць чалавекам з Наваградчыны? Як за апошнія гады змяніўся сам Наваградак і яго жыхары? Чаму цікавасць да сваіх каранёў і лакальнай гісторыі не знікае нават у выгнанні? І якія планы на бліжэйшы час мае суполка «Наваградства»?

Пра гэта і не толькі Беларускае Радыё Рацыя пагаварыла з сябрамі суполкі «Наваградства» – Аляксандрам Быстрыкам, Паўлінай Літоўкай і Кацярынай Байко:

-Мы прадстаўляем суполку «Наваградства» – гэта не вельмі фармальная суполка, якая прадстаўляе выхадцаў з Наваградка, якія жывуць зараз у розных краінах свету, шмат жыве ў Польшчы. Суполка нефармальна ўтварылася можна сказаць з 2020 года, і нават раней. Людзі апынулімся раскіданымі па свеце, але хочуць падтрымліваць сувязі з выхадцамі з Наваградка. Ведаем, што іх шмат па ўсім свеце. І падтрымліваем сувязь, зразумела, з Радзімай.

-Людзі вам скажуць што, ну вось, да 2020 года вы адзін аднаго не ведалі. А ў нас трошкі другая гісторыя – проста ў 2020 годзе мы яшчэ раз сышліся ў адным месцы і ў адзін час. Мы ўбачылі, што там ёсць людзі, з каторымі мы рабілі нешта разам вельмі даўно. Гэта настаўнікі, вучні, выпускнікі. Частка нашай цяперашняй суполкі знаёмая даўно. У нас быў такі Школьны клуб і мэта ў нас была прыблізна такая самая – мы цікавіліся гісторыяй свайго горада і ў нас быў такі дэвіз: «Любі, што ведаеш, ведай, што любіш». Я вось часта думаю, чаму мы разам засталіся? У нас узнік давер адзін да аднаго, і самае галоўнае, у нас былі каштоўнасці, якія мы падзялялі. Людзі не захацелі губляць гэтую сувязь, многія пасля заплацілі цану за гэта. Але застаемся разам і гэта аткая падтрымка вялікая. Гэтая наша суполка дае кавалачак Радзімы, дае нейкую ўпэўненасць, дае не праваліцца ў псіхалагічныя праблемы вялікія.

-Гэта вельмі прыгожая суполка «Наваградства». Мы за мяжой, але мусім быць разам, мусім памятаць пра Наваградак, пра сваю гісторыю, мусім несці гэта ў свет. У глабальных планах можа нейкія рэформы папрапісваць для нашага места – Наваградак з добра развітай эканомікай і турыстычным накірункам.

Наваградак

Суполка «Наваградства» у сацыяльных сетках:

Інстаграм

Тэлеграм

Поўнасцю размова: