21 траўня ў горадзе Ашкелон адбылася памятная акцыя ў гонар Вітольда Ашурка і іншых беларусаў, якія загінулі ў выніку палітычных рэпрэсій. Акцыя прайшла ў скверы Саламона Міхоэлса, дзе былі запалены знічы.

Ізраіль памяць

Беларускі актывіст у Ізраілі Барыс Балтэ падкрэсліў, што галоўная мэта акцыі — захаваць памяць пра людзей, якія змагаліся за свабодную Беларусь і загінулі ў зняволенні:

-Месца памятнага знаку – памяці габрэяў, якія пацярпелі ад савецкіх рэпрэсій. На жаль, у Беларусі таксама гэтыя рэпрэсіі працягваюцца, таму такое сімвалічнае месца. Ружы, бел-чырвона-белы сцяжок і патрэт таксама.  Калі нехта бачыць, то запытвае. І я распавядаю, што гэта быў мой знаёмы – беларускі палітвязень, які быў забіты ў турме. Забіты за тое, што змагаўся за незалежнасць, за дэмакратыю, за нацыянальную дзяржаву.

Паводле слоў Балтэ, такія акцыі таксама накіраваныя на прыцягненне ўвагі да праблемы палітвязняў і тых, хто працягвае заставацца за кратамі ў Беларусі без належнай медыцынскай дапамогі і справядлівага суда.

фота з архіву Барыса Балтэ