
У Беластоку 21 траўня да Дня палітвязняў прайшла акцыя салідарнасці. Яна сабрала каля 40 чалавек – прадстаўнікоў беларускай дыяспары, былых палітвязняў, журналістаў. Шмат згадвалася пра Вітольда Ашурка, у памяць якога і выбрана была трагічная майская дата – дзень гібелі палітвязня ў шклоўскай калоніі. Шмат гаварылася пра пераслед і мацаванне беларускай салідарнасці, пра тое, што не застаецца юрыдычных механізмаў абароны людзей і толькі грамадская падтрымка можа хоць неяк змяняць сітуацыю. Выказвалася надзея на вызваленне ўсіх палітычных вязняў і ўрэшце спыненне рэпрэсій.
Удзельнікі ацыі нязменна падкрэслівалі, што трэба выходзіць на такія акцыі па ўсіх гарадах свету і нагадваць пра жахлівы пераслед людзей у Беларусі за іншадумства. Пакуль у Беларусі здзяйсняюцца жорскія рэпрэсіі – маўчаць ніяк нельга.














