Вітольд Ашурак

Менавіта ў гэты дзень у шклоўскай калоніі № 17 у 2021 годзе загінуў Вітольд Ашурак — мужны актывіст, асуджаны да пяці гадоў за ўдзел у мірных пратэстах. Вітольд мусіў выйсці на свабоду 9 чэрвеня 2025 года.

Афіцыйная прычына смерці — спыненне сэрца. Аднак яго сваякі сцвярджалі: да зняволення праблем са здароўем у Вітольда не было. Пасля яго смерці Следчы камітэт апублікаваў відэа, на якім палітвязень ледзь стаіць на нагах.

Яго цела перадалі з забінтаванай галавой. Справу па факту смерці не завялі дагэтуль.

21 траўня (чацвер) а 19-й гадзіне беларуская дыяспара Беластоку і праваабаронцы запрашаюць далучыцца да акцыі, прысвечанай Дню салідарнасці з палітвязнямі Беларусі і гадавіне забойства палітвязня Вітольда Ашурка рэжымам Лукашэнкі.

Адрас акцыі: Skwer Wolnej Białorusi, 1