
Галоўны абласны рупар дзяржаўнай прапаганды – газета “Гродненская правда” прабівае ідэалагічнае дно. Прапагандысты апусціліся на ровень памыйкі і друкуюць ананімныя паскудствы. Магчыма іх сачыняе сама галоўная рэдактарка – Татьяна Сергеева. А можа намесніца галоўнай рэдактаркі – Татьяна Черкес?
Так у чарговым нумары з’явілася публікацыя пра тое, што “Беглые в Польше сдают бутылки, чтобы прокормиться”. “Беглымі” лукашэнкаўскія халуі называюць тых грамадзян Беларусі, якія ў выніку пераследу апынуліся за межамі роднай краіны і ня могуць вярнуцца на радзіму. Прапагандысты скляпалі нейкае прымітыўнае відэа і на поўным сур’ёзе даводзяць, што беларускія эмігранты “очищают польские улицы от мусора за копейки”. І злараднічаюць – так ім – “тунеядцам” і трэба.
Трэба меркаваць, што неўзабаве Татьяна Сергеева атрымае нейкі медаль альбо падвышэнне па кар’ернай ідэалагічнай пірамідзе.
