
У суботу, 30 траўня, у Беластоку ў хабе «Новая Зямля» (ul. Rocha, 5/32) адбудзецца сустрэча з пісьменнікам і палітыкам, былым палітвязнем Паўлам Севярынцам. Пачатак 16.00.
Будзе і прэзентацыя яго новай кнігі «Беларусь – гэта святое».
Спадар Павел распавядзе пра тое, якім бачыць шлях да вяртання ў Беларусь з перамогай, пра тое, чаму яго навучыў турэмны досвед, якія кнігі ён абдумаў у зняволенні і як важна беларусам цаніць іншых беларусаў.
У кнізе «Беларусь – гэта святое» сабраны 71 малюнак беларускіх храмаў, якія ён маляваў у турмах і калоніі сыну Францішку, пакуль не забаранілі адсылаць, а таксама 71 выслоўе і 22 вершы.
Вершы спадару Паўлу даводзілася вучыць на памяць, бо апошнія гады лісты з вершамі з турмы таксама не выпускалі. Большасць з гэтых вершаў нідзе не публікавалася.
Падчас сустрэчы будзе магчымасць задаць спадару Паўлу пытанні і, канечне, атрымаць аўтограф.
Уваход вольны.
Арганізатары
