На экс-палітвязня Паўла Севярынца ў Беларусі пачалі крымінальную справу за Дзень Волі.

“Узбудзілі крымінальную справу за Дзень Волі, правялі ператрус у Віцебску”, — напісаў палітык на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Севярынец сёлета ўзначальваў аргкамітэт святкавання Дня Волі.

На мінулым тыдні стала вядома, што сілавікі ў Беларусі правялі шэраг ператрусаў у кватэрах палітуцекачоў. Усе гэтыя дзеянні былі звязаныя са святкаваннем Дня Волі па-за межамі Беларусі.

Паўла Севярынца вызвалілі 13 снежня 2025 года — пасля пяці з паловай гадоў зняволення. Яго выслалі з Беларусі. Пасля ўз’яднання з сям’ёй Севярынец вярнуўся да палітычнай актыўнасці.