
Алесь Бяляцкі перадаў Папу Льву XIV ліст з апісаннем парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі і правоў вернікаў у Беларусі. У лісце Бяляцкі падкрэсліў катастрафічную сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі пасля падзей 2020 года. Ён распавёў пра тысячы палітычных зняволеных, сярод якіх ёсць пажылыя людзі, шматдзетныя бацькі і хворыя, якія пакутуюць ад катаванняў і адсутнасці медыцынскай дапамогі. У лісце Бяляцкі падкрэсліў, што рэжым мэтанакіравана нішчыць чалавечую годнасць, пазбаўляючы вернікаў нават элементарных правоў на споведзь і прычасце ў турмах.
Акрамя апісання рэпрэсій, у лісце праваабаронца звярнуў ўвагу на сістэматычнае разбурэнне беларускай ідэнтычнасці, мовы і рэлігійнага жыцця.
Алесь Бяляцкі заклікаў Святы Пасад выкарыстаць свой маральны аўтарытэт для публічнай падтрымкі беларускага народа і выратавання палітычных вязняў. Ён заклікаў Папу да «адкрытай малітвы і публічнага голасу».
