Аляксандра Васілевіч

Аляксандра Васілевіч, былая гарадзенка і сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, якая апошнія 8 гадоў жыве ў ЗША, паведаміла ў сваіх сацсетках, што ёй 27 траўня патэлефанавалі з Беларусі і прапанавалі з’явіцца ў камісію па разглядах спраў дармаедаў.

“Тэлефанавалі, пыталіся ці я працую і ці збіраюся працаваць. Даведаўшыся, што не, сказалі, што трэба прыйсці ў «тунеядскую комиссию»”.

У сакавіку 2025 году Васілевіч тэлефанавалі гарадзенскія “камітэтчыкі” і запрашалі на “бяседу”.

Цяперашняя цікавасць чыноўнікаў да Аляксандры Васілевіч звязаная хутчэй усяго з тым, што яна была ў спісах блоку АГП на нядаўніх выбарах у Каардынацыйную Раду.