
29 траўня МУС зрабіла традыцыйнае пятніцавае абнаўленне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
У спіс дадалі яшчэ 19 чалавек. Сярод іх знакаміты музыка Алег Хаменка. Хаменка — радыёвядоўца, кампазітар, музыка і прадзюсер. У сакавіку 2026 года яго засудзілі на тры гады калоніі — яго звінавацілі па артыкуле аб садзейнічанні «экстрэмісцкай» дзейнасці (артыкул 361-4 КК) і прысудзілі штраф больш за 20 тысяч рублёў.
Музыканту ставілі ў віну супрацу з Беларускім Радыё Рацыя, якое знаходзіцца ў спісе «экстрэмісцкіх фармаванняў».
