візы

фота ілюстрацыйнае

У 2025 годзе беларусы атрымалі 152 571 шэнгенскую візу. Пры гэтым адмовы атрымалі толькі 2,3% заяўнікаў, паведамляе Еўракамісія.

Найбольшую колькасць візаў нашым суайчыннікам выдала Італія — 50 709. Прычым 98,9% з іх (50 176) былі мульцівізы.

Другое месца па колькасці выдадзены беларусам “шэнгенаў” займае Германія — 41 577 візаў. І таксама мульцівізы склалі большую частку — 37,7 тысячы віз.

Толькі на трэцім месцы апынулася суседняя з Беларуссю краіна — Польшча: яе консульствы выдалі беларусам 19 945 візаў.

Адмовы ў атрыманні шэнгенскіх візаў беларусы найчасцей атрымлівалі ў консульствах Германіі, Польшчы, Францыі ды Венгрыі.