
Сустрэча з Ціханоўскім у Гародні, фота Белсат
Роўна 6 гадоў таму – 29 траўня 2020 году у Гародні ў выніку правакацыі быў арыштаваны відэаблогер, аўтар Youtube-каналу «Страна для жизни» Сяргей Ціханоўскі, муж цяперашняй апазіцыйнай прадстаўніцы Сьвятланы Ціханоўскай. Ён збіраўся балатавацца ў прэзідэнты на так званых выбарах 2020 году, але ягонай ініцыятыўнай групе адмовілі ў рэгістрацыі, калі ён быў у зняволенні.
29 траўня ў Гародні быў затрыманы сам Ціханоўскі і яшчэ, як мінімум 15 грамадзян, якія прымалі ўдзел у пікеце. Затрыманне адбылося пасля таго, як некалькі жанчын спрабавалі стварыць канфліктную сітуацыю. Інцыдэнт скончыўся ўмяшальніцтвам міліцыі, дэманстрацыйным падзеннем супрацоўніка міліцыі Казлоўскага на зямлю і затрыманнем Ціханоўскага і іншых удзельнікаў пікету АМАПам. Была пачата крымінальная справа па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Пацярпелы міліцыянт Уладзімір Казлоўскі, фота hrodna.life
Ціханоўскага звінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў, распальваньні варожасьці, перашкодзе працы ЦВК і на закрытым судзе 14 сьнежня 2021 году прасудзілі ажно 18 гадоў зняволення. У чэрвені 2022 году КГБ унёс Ціханоўскага ў спіс асобаў, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».
21 чэрвеня 2025 году Сяргея Ціханоўскага вызвалілі і прымусова вывезьлі ў Літву. У студзені 2026 году стала вядома, што ён выехаў у ЗША.
