
У Гародні 5 чэрвеня ў час 15-га фэсту нацыянальных культур адкрылі скульптуру аленя Святога Губерта. Манументальна-дэкаратыўную скульптуру аленя ўсталявалі на вуліцы Тэльмана непадалёк культурнага цэнтру “Фестывальны”. Многія гарадзенцы крытычна ацэньваюць мастацкую вартасць гэтага помніку, але ўрэшце гэта лепей, чым бюсты дзяржынскім-чапаевым.
Алень Святога Губерта лічыцца заступнікам Гародні і яго выява змешчана на гербе нашага старажытнага гораду.
Старшыня “гарадскога савету” Алег Бялінскі сказаў, што ў перспектыве ў горадзе над Нёманам плануецца ўсталяванне новых артаб’ектаў.

