
5 чэрвеня МУС абнавіла «Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Цяпер у ім ажно 6663 чалавекі.
Сярод новых прозвішчаў — Станіслаў Прыгодзіч.
У траўні Гомельскі абласны суд завочна прызнаў яго вінаватым паводле шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку аб «распальванні варожасці», удзеле ў «экстрэмісцкім фармаванні», «абразе Лукашэнкі», «абразе прадстаўніка ўлады» і «дыскрэдытацыі Беларусі».
Паводле паведамленняў дзяржаўных органаў, яму прызначылі пяць гадоў калоніі агульнага рэжыму і штраф на 4500 рублёў.
