мілітарызацыя школьнікаў

фота ілюстрацыйнае

Улетку 2025 года ў Беларусі будуць працаваць ажно138 лагераў вайскова-патрыятычнага профілю, разлічаных больш як на 13 тысяч школьнікаў. Усяго запланавана 198 зменаў. Такія даныя прыводзіць Міністэрства абароны Беларусі.

47 лагераў будуць размешчаныя непасрэдна на базе вайсковых частак, з іх 33 будуць працаваць у кругласуткавым рэжыме.

Падлеткі ў такіх лагерах будуць пражываць у казармах або намётавых гарадках на тэрыторыі вайсковых часцей. Яшчэ 91 лагер вайскова-“патрыятычнага” кірунку арганізуюць самы школы.