
10 чэрвеня а 18-й гадзіне ў Беластоку ў скверы каля помніка Ежы Папялушку пройдзе доўгачаканая сустрэча з Анджэем Пачобутам.
Цягам некалькі гадоў кожны месяц, зазвычай 25-га дня (у дату, калі быў арыштаваны журналіст і дзеяч польскай меншасці ў Беларусі) на гэтым месцы каля адмысловага банера праходзілі акцыі салідарнасці з Пачобутам і іншымі палітвязнямі Беларусі, на якія прыходзілі прадстаўнікі беларускай і польскай грамадскай супольнасці.
Напомнім, што 25 сакавіка 2021 года, Анджэй Пачобут быў затрыманы ў Гародні і кінуты ў турму. Пазней журналіста і дзеяча Саюзу палякаў у Беларусі засудзілі да вялікага тэрміну зняволення – 8 гадоў.
У выніку доўгіх дыпламатычных перамоваў і абмену вязнямі Пачобут быў вызвалены 28 красавіка. У зняволенні ён прабыў роўна 5 гадоў і яшчэ 3 дні. Цяпер Анджэй Пачобут знаходзіцца ў Польшчы.
