Грунвальдскае поле

Беларусы будуць звяртацца да кіраўніцтва музея бітвы пад Грунвальдам https://www.ipetitions.com/p/untitled-petition-134/  з просьбай усталяваць на тэрыторыі комплексу беларускі гістарычны бел-чырвона-белы штандар. Пра гэта паведаміла Беларускае Радыё Рацыя

Ініцыятыву распачаў грамадскі дзеяч, намеснік старшыні Партыі БНФ Юрась Меляшкевіч, які арганізаваў збор подпісаў пад адпаведным зваротам.

– Гэта петыцыя скіраваная перш за ўсё да беларусаў, якія зараз знаходзяцца ў Еўропе, у свабодным свеце. Устаноўка гэтага сцяга нагадае пра тое, што з нашымі суседнімі народамі мы шмат гадоў былі разам у вельмі важных гістарычных і драматычных абставінах, што салідарнасць, што ўзаемападтрымка, барацьба за свабоду заўжды прыводзілі нас да перамогі.

Для таго, каб зварот быў перададзены на разгляд, неабходна сабраць 500 подпісаў. Падпісанты таксама могуць пакідаць каментары, тлумачачы, чаму лічаць важным афіцыйнае прызнанне беларускай прысутнасці ў гістарычнай памяці пра Грунвальдскую бітву.

На вечар 17 чэрвеня петыцыю падпісаў ужо 621 чалавек. Збор подпісаў працягваецца.